Мікалай Васілевіч Драздоў
Мікалай Васілевіч Драздоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2006 (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Мікалай Васілевіч Драздоў (18 лістапада 1913, Кастрама — 14 сакавіка 2006, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1973 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: кінатэатр «Радзіма», клуб УПК «Спартак»[2], жылыя дамы ў пасёлку аўтазавода (1948—1950), па вул. Леніна (1952), Ленінскім праспекце (1960), Дом палітасветы па вул. Я. Купалы (1956)[1], праект панарамнага кінатэатра на 2420 месцаў на рагу вуліц Я. Купалы і Куйбышава[2][3] у Мінску, зала-манеж у спартлагеры «Стайкі» пад Мінскам (1968), жылы дом на Прывакзальнай плошчы ў Гродне (1967), пансіянат «Атоліна» ў Мінскай (1968), дом адпачынку «Хваёвы бор» у Брэсцкай (1970) абласцях[1], будынак сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці[2].
Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, праекты), малюнкі і фотаздымкі сяброў захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабіста[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Дроздов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Дроздов Николай Васильевич, архитектор. Информация о фонде
- ↑ Когда-то в столице было более двадцати кинотеатров Архівавана 5 чэрвеня 2020.
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дроздов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Кастраме
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя